Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 000 чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць журналіста Галунова


Журналіста выданьня Meduza Івана Галунова, які расьследуе карупцыю, затрымалі па падазрэньні ў спробе продажу наркотыкаў. Пікеты ў ягоную падтрымку цягнуліся ўсю ноч.

Пэтыцыя з патрабаваньнем вызваліць журналіста разьмешчаная на сайце change.org.

Пікеты адбываюцца ў Маскве, Уладзівастоку, Новасібірску і Пярмі, — піша Meduza. Першыя акцыі падтрымкі журналіста пачаліся 7 чэрвеня каля 16 гадзіны па маскоўскім часе.

Як паведамляе МБХ.Медиа , сёньня падчас пікета была затрыманая галоўная рэдактарка партала «Такие дела» Анастасія Лотарава. Гэта ўжо трэцяе затрыманьне пікетоўцаў на сёньня.

7 чэрвеня сярод затрыманых былі журналісты Павал Каныгін, Ільля Азар, пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, літаратурны крытык Ганна Нарынская, праваабаронца Вікторыя Іўлеева.

Яшчэ 4000 чалавек падпісаліся пад адкрытым лістом Прафсаюза журналістаў. Ліст накіраваны Міністэрству ўнутраных спраў Расеі, Генпракуратуры і Сьледчаму камітэту. «Правакацыя» і «дэманстрацыя пагрозы расейскім журналістам-расьследавальнікам», — так характарызуюць дзеяньні супраць Галунова журналісты.

Іван Галуноў настойвае, што яму падкінулі два пакеты зь невядомым рэчывам. У яго адабралі тэлефон і ня дазвалялі яму выклікаць адваката. Ён таксама паскардзіўся на зьбіцьцё пасьля затрыманьня, піша «Медуза».

Па дадзеных Рускай службы Бі-бі-сі, Галунова затрымалі па дарозе на сустрэчу з крыніцай. У «Медузе» ён пісаў аб дзяржаўных закупках у маскоўскай мэрыі, апублікаваўшы шэраг рэзанансных расьсьледаваньняў. Да гэтага ён працаваў у РБК і на тэлеканале «Дождж», дзе працаваў у праграмах Леаніда Парфёнава і Ксеніі Сабчак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG