У Маскве паліцыя затрымала спэцыяльнага карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова. Сьледчы сьцьвярджае, што журналіст спрабаваў прадаць наркотык. Галуноў настойвае, што яму падкінулі два пакеты зь невядомым рэчывам.
У журналіста адабралі тэлефон і ня дазвалялі яму выклікаць адваката. Ён таксама паскардзіўся на зьбіцьцё пасьля затрыманьня, піша «Медуза».
Па дадзеных Рускай службы Бі-бі-сі, Галунова затрымалі па дарозе на сустрэчу з крыніцай. У «Медузе» ён пісаў аб дзяржаўных закупках у маскоўскай мэрыі, апублікаваўшы шэраг рэзанансных расьсьледаваньняў. Да гэтага ён працаваў у РБК і на тэлеканале «Дождж», дзе працаваў у праграмах Леаніда Парфёнава і Ксеніі Сабчак.
У Маскве затрымалі журналіста, які расьсьледаваў карупцыю. Вінавацяць у распаўсюдзе наркотыкаў
Самае папулярнае
1