Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 2 чэрвеня цэн на бэнзін і дызпаліва на АЗС на 1 капейку — «з улікам праведзенага маніторынгу асноўных цэнавытворных фактараў». Дадзенае падаражаньне стане пятнаццатым з пачатку году.
Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,58 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,69 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,90 рубля, ДТ — 1,69 рубля.
Як адзначае «Белнафтахім», у траўні 2019 году адзначалася высокая валацільнасьць нафтавага рынку (значэньні катыровак 1 барэля нафты маркі Brent зьмяняліся ад 75 да 62 даляраў ЗША).
Пры зьніжэньні цаны ў апошнія дні траўня сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent за месяц склала, паводле папярэдніх ацэнак, каля 71 даляра ЗША за барэль.
Кошт расейскай нафты, якая пастаўлялася ў траўні на беларускія НПЗ, вырасла на 17% да студзеня бягучага году пры росьце розьнічных цэн на маторнае паліва ў сярэднім на 9,1%.
«Канцэрнам будзе працягнуты маніторынг сытуацыі на рынках нафты і нафтапрадуктаў у чэрвені і з улікам яе разьвіцьця сфармаваныя рашэньня аб далейшым зьмяненьні цэн на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. У выпадку захаваньня ў чэрвені значэньняў катыровак, якія склаліся ў апошнія дні траўня, цана на нафтапрадукты будзе зьніжаная ў рамках абранай цэнавай палітыкі», — гаворыцца ў паведамленьні «Белнафтахіму».
З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ аўтамабільнае паліва ў Беларусі практычна штотыдзень падымаецца ў цане другі год.
У 2018 годзе большасьць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў (апошні раз 16 сьнежня), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасьцю «кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны». Паводле інфармацыі канцэрну, сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent у мінулым годзе склала 71,1 даляра ЗША за барэль.
У выніку ў 2018 годзе аўтамабільнае паліва падаражэла ў Беларусі на 20,24%. Пры гэтым агульны рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 5,64%.
Кошт бэнзіну за мінулы год павялічылася на 20,70%, дызэльнага паліва — на 19,32%, газавага маторнага паліва — на 20,95%.