Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыбытак «Нафтану» скараціўся летась на 57,7%


Індустрыяльны Наваполацак
Індустрыяльны Наваполацак

Чысты прыбытак наваполацкага «Нафтану» — аднаго з двух нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі — склаў па выніках 2018 году 4,5 млн рублёў, гаворыцца ў фінансавай справаздачы кампаніі.

Як адзначае БелаПАН, у 2017 годзе прыбытак акцыянэрнага таварыства склаў 10,7 млн руб. Такім чынам, у параўнанні з пазамінулым годам прыбытак НПЗ зьнізіўся на 57,7%.

Агулам прыбытак наваполацкай кампаніі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслугаў па выніках 2018 году склаў 12,6 мільёнаў рублёў і зьнізіўся амаль у 10 разоў у параўнаньні з 2017-м.

Прыбытак Мазырскага НПЗ летась таксама рэзка скараціўся. Нафтаперапрацоўчы завод атрымаў чысты прыбытак у памеры 3,9 мільёнаў рублёў і ў параўнаньні з 2017-м яна паменшылася ў 38,5 раза.

Рэзкае зьмяншэньне прыбыткаў адбываецца на фоне скандалу з пастаўкамі няякаснай расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба».

Канцэрн «Белнафтахім» у 2018 годзе неаднаразова паведамляў пра тое, што павелічэньне уваходнай цаны на нафту нэгатыўна адбіваецца на фінансавым становішчы нафтаперапрацоўчых заводаў. У сувязі з гэтым канцэрн ініцыяваў паэтапнае падвышэнне коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку.

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі практычна штотыдзень даражэе другі год. За 2018 год бэнзін АІ-95 падаражэў з 1,27 да 1,54 рубля за літар (на 21,2%), дызпаліва — з 1,29 да 1,54 рубля (на 19,4%).

Сёлета «Белнафтахім» ужо 10 разоў аб’яўляў аб падвышэньні цэнаў (кожны раз на капейку) аўтамабільнага паліва.

Аўтазалівачная станцыя
Аўтазалівачная станцыя

Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, з-за расейскага падатковага манэўру кошт літру паліва ў краіне можа вырасьці да аднаго эўра (курс эўра цяпер у Беларусі складае 2,36 рубля).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG