Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не палітызаваць і не фарсаваць тэму», — мітрапаліт Павел пра набажэнствы па-беларуску


Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, 2014 год
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, 2014 год

Напярэдадні Вялікадня Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел даў інтэрвію дзяржаўнай газэце «Звязда».

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы заклікаў «не палітызаваць і не фарсаваць тэму» набажэнстваў па-беларуску.

Мітрапаліта спыталі аб прэміі «За духоўнае адраджэньне», якую атрымалі прадстаўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў за пераклад Новага Запавету на беларускую мову, а таксама пра далейшыя крокі дзеля беларусізацыі царквы і адпаведнасьць гэтых крокаў запатрабаваньням вернікаў на службы па-беларуску.

Павел адказаў, што праца над перакладам вялася больш за 25 гадоў, і цяпер працягваецца пераклад на беларускую мову іншых богаслужэбных тэкстаў. А кожны, хто жадае маліцца на роднай мове, «мае такую магчымасьць», бо для грамадзкіх набажэнстваў на беларускай мове «ёсьць практычна ўсё».

«У сучасным жыцьці Царквы ёсьць два моманты, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і нават трапяткога стаўленьня: гэта мова і каляндар, – дадаў ён пасьля закліку «не палітызаваць пытаньне». – Фарсіраваць іх рашэньне ня варта, таму што гэта можа прывесьці грамадзтва да расколу.

Яшчэ раз хачу сказаць, што забароны маліцца на роднай мове ў нас няма. У праваслаўі служэньне на нацыянальных мовах дазвалялася і віталася заўсёды, але разам з тым у Царкве ніколі ня знойдзе падтрымку агрэсіўны нацыяналізм з ідэямі нацыі як каштоўнасьці, вышэй за якую нічога няма. Усе разнавіднасьці гэтай ідэалёгіі ўяўляюць сабой прамое парушэньне другой запаведзі – стварэньне з нацыі куміра і падмену гэтым ідалам Жывога Бога. Прапаганда нацыянальнай выключнасьці, няхай гэта будзе беларуская, расейская ці якая-небудзь яшчэ, для нас цалкам непрымальная, таму што яна разьядноўвае людзей».

Сам мітрапаліт — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы і пастаянны сябра яе Сьвятога сыноду. Вядомыя беларусы асудзілі яго прызначэньне мітрапалітам у 2014 годзе.

Народжаны ў Казахстане, грамадзянін Расеі абяцаў атрымаць беларускі пашпарт і вывучыць беларускую мову, але ня будзе атрымліваць беларускага грамадзянства з дазволу Аляксандра Лукашэнкі. Ці вывучыў ён беларускую мову, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG