Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павал ня ведаў, што існуе ўжо некалькі перакладаў Новага Запавету на беларускую


Беларуская праваслаўная царква скончыла пераклад Новага Запавету на беларускую мову, паведаміў 1 верасьня кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Ён выступіў на прэзэнтацыі факсымільнага выданьня «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

«Беларуская праваслаўная царква завяршыла шматгадовыя працы па перакладзе Сьвятога Пісаньня Новага Запавету на беларускую мову. Такога яшчэ не было ў Беларусі», — заявіў мітрапаліт Павел

Як паведамляе сайт Katolik.life са спасылкай на каталіцкага сьвятара Сяргея Сурыновіча, які займаецца праблематыкай беларускіх перакладаў Бібліі, сёньня беларусы маюць тры поўныя пераклады Сьвятога Пісаньня і дзевяць перакладаў Новага Запавету.

Працы Біблейскай камісіі працягваліся 25 гадоў. Праваслаўны герарх дадаў, што неўзабаве пераклад прадставяць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG