Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Эўразьвяз працягнуць дыялёг пра Brexit


У Брусэлі 26 лютага адбудзецца чарговы раўнд перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. У сустрэчы возьмуць удзел брытанскі міністар у справах Brexit Стывен Барклі і галоўны перамоўнік ЭЗ Мішэль Барнье.

Галоўнай тэмай іх перамоў стане лёс пагадненьня, якое павінна ўступіць у сілу 29 сакавіка. Дакумэнт дагэтуль не зацьвердзілі чальцы брытанскай Палаты грамадаў.

Лейбарыстаў і частку кансэрватараў не задавальняе пытаньне мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Яны асьцерагаюцца, што брытанскі рэгіён можа фактычна застацца ў мытным саюзе і адзіным рынку Эўразьвязу, і Лёндан такім чынам назаўсёды будзе прывязаны да ЭЗ. У Брусэлі неаднаразова падкрэсьлівалі, што ня маюць намеру ўносіць у пагадненьне зьмены.

У выніку Brexit можа адбыцца безь якіх-небудзь дамоўленасьцяў. Брытанская прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй абяцае, што паўторнае галасаваньне наконт дамовы адбудзецца да 12 сакавіка. Такую заяву яна зрабіла пасьля сустрэчы са старшынёй Эўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG