Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: Brexit можа быць перанесены на два гады


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Выхад Брытаніі з Эўразьвязу можа быць адкладзены да 2021 году. Гэтая ідэя актыўна абмяркоўваецца ў кіраўніцтве ЭЗ — піша брытанская газэта The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.

Аб пераносе тэрміну выхаду Брытаніі з ЭЗ на два гады загаварылі ў сувязі з усё ўзрастаючай пагрозай таго, што да 29 сакавіка сёлета — абвешчанай раней даты — брытанскі парлямэнт можа не ўхваліць пагадненьне аб Brexit. Гэта будзе азначаць так званы «Brexit без угоды», які, па сьцьвярджэньні многіх палітыкаў і аналітыкаў, можа прывесьці да непрадказальных наступстваў, паколькі дагаворная база адносін паміж Брытаніяй і ЭЗ раптоўна зьнікне. Прэм’ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй працягвае перамовы аб унясеньні зьменаў у праект пагадненьня аб Brexit, якія задаволілі б парлямэнт, аднак няма ўпэўненасьці, што ёй удасца дамагчыся посьпеху.

Плян, пра які піша The Guardian, прадугледжвае, што замест прадугледжанага цяперашнім праектам пагадненьня пераходнага пэрыяду, неабходнага для вырашэньня ўсіх фармальнасьцяў, Брытанія проста яшчэ на 2 гады падоўжыць сваё сяброўства ў ЭЗ, і за гэты час, як чакаецца, вырашыць усе задачы, якія меркавалася вырашаць у пераходны пэрыяд, уключаючы дасягненьне пагадненьня аб рэжыме на мяжы Ірляндыі і Паўночнай Ірляндыі.

Як піша газэта, у ЭЗ аддаюць перавагу адкласьці Brexit на 2 гады, а не на некалькі месяцаў, як прапануюць некаторыя дэпутаты брытанскага парлямэнту.

Афіцыйна, аднак, аб пляне перанесьці дату Brexit пакуль не абвяшчалася. Тэрэза Мэй працягвае сьцьвярджаць, што яе мэта — дамагчыся выхаду краіны з ЭЗ па пляне, 29 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG