Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб змагацца зь няправільнай паркоўкай, менскі праграміст стварыў Telegram-бот


ДАІ ачышчае вуліцу для аўтазакаў тэхнікі сілавікоў напярэдадні акцыі апазыцыі каля менскага будынку КДБ, 2017 год. Ілюстрацыйнае фота
ДАІ ачышчае вуліцу для аўтазакаў тэхнікі сілавікоў напярэдадні акцыі апазыцыі каля менскага будынку КДБ, 2017 год. Ілюстрацыйнае фота

У мэсэнджэры Telegram зьявіўся бот @parkun_by_bot, які дапаможа паскадзіцца на парушэньні правілаў парковак. Праграма працуе пакуль толькі ў Менску — адсылае зьвесткі пра парушэньне ў менскае ДАІ.

Замест пісьмовага звароту ў ДАІ можна ўвесьці інфармацыю праз «дыялёг» з ботам (на расейскай мове). Бот спытае імя карыстальніка, адрас і тэлефон, каб далучыць іх да ліста ў ДАІ, а таксама зьвесткі пра парушальніка і фота парушэньня.

Аўтар праграмы абяцае, што пэрсанальныя зьвесткі карыстальніка ня будуць перадавацца трэцім асобам, а таксама сьцьвярджае, што апрацоўка зьвестак адбываецца ў аўтаматычным рэжыме.

Праграміст, які стварыў бота, расказаў «Нашай ніве», што натхніўся інструкцыяй ад праекту #мотолькопомоги. У будучыні ён хоча пашырыць функцыянал бота на скаргі па ўсёй краіне, а ня толькі ў родным Менску, і таксама дадаць беларускамоўны шаблён звароту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG