Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Расеі нанесла канцэнтраваны ўдар па Ўкраіне дронамі і крылатымі ракетамі. Ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскае войска ў ноч на нядзелю атакавала Ўкраіну крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Паветраныя сілы Ўкраіны аб’яўлялі трывогу ва ўсіх вобласьцях краіны на ўсход ад Дняпра. Былі зафіксаваны таксама пускі гіпергукавых ракет «Кінжал».

Выбухі адбыліся ў Адэсе, Запарожжы, Дняпры, Крывым Рогу і Чаркаскай вобласьці. Чаркаскую, Кіеўскую і Палтаўскую вобласьці таксама абстралялі ўдарныя бесьпілётнікі. У Кіеве ракета патрапіла ў пяціпавярховы жылы дом, узьнік пажар, ёсьць пацярпелыя. У Мікалаеве ў выніку падзеньня дронаў тыпу «Шахед» загінула жанчына, параненыя двое дарослых і двое дзяцей, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.

Падчас авіяналёту на Ўкраіну 17 лістапада Расея выпусціла па тэрыторыі Ўкраіны каля 120 ракет і 90 бесьпілётнікаў. Сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны зьнішчылі 140 з 210 паветраных цэляў, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Цэлямі ракетаў былі ў тым ліку аб’екты энэргетычнай інфраструктуры. У шэрагу вобласьцяў уведзены рэжым экстранных адключэньняў электраэнэргіі, заявіў міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка. У Адэсе спыніўся ўвесь электратранспарт.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга назваў сёньняшнюю атаку па энергетычнай інфраструктуры адной з найбуйнейшай за ўсю гісторыю цяперашняй вайны. «Гэта праўдзівы адказ ваеннага злачынца Пуціна ўсім, хто нядаўна тэлефанаваў яму і прыяжджаў да яго. Нам патрэбны сьвет, якога можна дасягнуць сілай, а не ўгаворамі», — напісаў ён у сацсетцы Х.

«РБК-Украіна» з спасылкай на Апэратыўнае камандаваньне ўзброеных сіл Польшчы паведамляе, што ў сувязі з маштабным ракетным ударам польскае войска падняло ў паветра сваю авіяцыю, баючыся, што атака можа закрануць памежныя раёны Польшчы. Наземныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлякацыйнай выведкі былі прыведзены ў стан павышанай гатоўнасьці.

  • Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых аб’ектах. Ахвяраў сярод мірных жыхароў і разбурэньняў цывільнай інфраструктуры Масква не камэнтуе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG