У ноч на 18 жніўня беларуска Арына Сабаленка перамагла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў амэрыканскім Цынцынаці і выйшла ў паўфінал, дзе сустрэнецца зь першай ракеткай сьвету Сімонай Халеп.
На дадзены момант беларуска займае 34-ы радок сусьветнага рэйтынгу. Арына Сабаленка ўжо сустракалася з Халеп на корце турніру ў Кітаі. Гэта адбылося мінулай зімой, паядынак скончыўся паразай беларускі ў двух геймах з лікам 6:2, 6:2. Тады Сабаленка займала 110-ы радок рэйтынгу.