4 лістапада ў Менску адбудуцца шэсьце і мітынг у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
КХП-БНФ атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкаму на акцыю. Удзельнікі зьбірацьмуцца з 12.00 да 12.30 на пляцоўцы каля будынку Менскага гарадзкога палацу культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэманстрацыя ходнікамі вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.
Час правядзеньня мітынгу — да 15.00.
Паводле гісторыкаў, у 1930-х гадах на так званай Белай дачы ў Лошыцкім яры разьмяшчалася спэцкаманда НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут жа іх расстрэльвалі.
Акцыю ў Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзіць праз тыдзень пасьля шэсьця і мітынгу ў Курапатах.