Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Insider: з дапамогай пашпартоў Пятрова і Башырава можна вылічыць іншых агентаў ГРУ


Пятроў і Башыраў. Здымак з камэры відэаназіраньня ў Солсбэры.
Пятроў і Башыраў. Здымак з камэры відэаназіраньня ў Солсбэры.

Па нумарах замежных пашпартоў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, абвінавачаных у Брытаніі ў замаху на забойства Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, можна вылічыць іншых агентаў расейскай вайсковай выведкі, раней вядомай як ГРУ (цяпер афіцыйна — Галоўнае ўпраўленьне Генштабу).

Такое сьцьвярджэньне робіць выданьне The Insider, якое сумесна з групай Bellingcat расьсьледуе факты, зьвязаныя з асобамі Пятрова і Башырава.

У апублікаванай у чацьвер чарговай сэрыі расьсьледаваньня сказана, у прыватнасьці, што нумары замежных пашпартоў Пятрова і Башырава практычна ідэнтычныя і адрозьніваюцца адной лічбай. Пры гэтым да нумароў іх пашпартоў вельмі падобны нумар пашпарта аднаго з раней засьвечаных супрацоўнікаў расейскай вайсковай выведкі Эдуарда Шырокава (Шышмакова).

«Мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі ГРУ і праўда атрымліваюць пашпарты асаблівай сэрыі — а калі гэта так, то любы жадаючы, атрымаўшы доступ да базы пашпартоў, можа выявіць ўсіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня Генштабу», — канстатуе выданьне.

The Insider таксама пацьвярджае, што нумар тэлефона, выяўлены на копіях пашпартных асабістых спраў Пятрова і Башырава, належыць Міністэрству абароны Расеі і, па ўсёй верагоднасьці, менавіта вайсковай выведцы.

Выданьне таксама сьцьвярджае са спасылкай на крыніцы, што менавіта Пятроў і Башыраў былі тымі расейцамі, якія, паводле паведамленьняў, былі затрыманыя раней у Нідэрляндах па падазрэньні ў сачэньні за швэйцарскай хімічнай лябараторыяй ў Шпіцы і спробе ўзлому яе кампутэрнай сеткі.

Раней The Insider і Bellingcat апублікавалі дакумэнты, як сьцьвярджаецца, з сыстэмы «Расейскі пашпарт», аналіз якіх дазваляе выказаць здагадку пра датычнасьць Пятрова і Башырава да спэцслужбаў. Самі Пятроў і Башыраў у інтэрвію тэлеканалу RT заявілі, што зьяўляюцца бізнэсмэнамі і езьдзілі ў Солсбэры як турысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG