Ад 27 красавіка ў Беларусі кошты на дызэльнае паліва зьнізяцца на адну капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Цэны на бэнзін застануцца нязьменнымі.
Цэны ад 27 красавіка:
- АІ-92 — 1 рубель 27 капейкі за літар,
- АІ-95 — 1 рубель 35 капеек,
- АІ-98 — 1 рубель 56 капеек,
- дызэльнае паліва — 1 рубель 35 капеек.
Гэта другое за год зьмяншэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва — 14 красавіка «дызэль» зьнізіўся ў кошце на адну капейку. Цягам году цэны на розныя віды паліва ўзьняліся ад 8 да 18 капеек.
За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек. Згодна з архівам коштаў на паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.
У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.