Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзеяньнях наведніка «Поедем поедим» суд угледзеў прыкметы крымінальнага злачынства


Пратэсты ля рэстарацыі «Поедем поедим»
Пратэсты ля рэстарацыі «Поедем поедим»

Суд Менскага раёну спыніў адміністрацыйную справу супраць наведніка рэстарацыі «Поедем поедим» Сяргея Нелюба за абразу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва і Дзьмітрыя Казакевіча. Пацярпелыя могуць цяпер падаць заяву, каб на Нелюба завялі крымінальную справу, піша Tut.by.

Што адбылося?

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

14 чэрвеня пікетоўцы рэстарацыі «Поедем поедим», сярод якіх былі Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Казакевіч, не прапусьцілі машыну наведвальніка рэстарацыі Сяргея Нелюба. Праз гэта госьць «Поедем поедим» стаў лаяцца матам, абразіў Кастусёва і той выклікаў яго ў міліцыю. Таксама старшыня БНФ зьвярнуўся да супрацоўнікаў ДАІ, якія дзяжурылі ля рэстарацыі, і папрасіў праверыць наяўнасьць тэхагляду ў Нелюба.

Чаму ня трэба кідацца пад колы наведнікаў рэстарану «Поедем поедим»

Супрацоўнікі ДАІ праверылі і аштрафавалі кіроўцу за адсутнасьць тэхагляду. Другі пратакол паводле арт. 9.3 КоАП «Абраза», склаў участковы, які прыехаў на месца здарэньня.

Што вырашыў суд?

Нелюб на судзе прызнаўся, што ня памятае, што казаў у той дзень, і дапускае, што мог абразіць Кастусёва.

«Я быў у шоку, я ня памятаю. Я там мацюкаўся канкрэтна», — казаў на судзе Нелюб.

Летась Нелюб ужо быў аштрафаваны на 69 рублёў паводле арт. 9.3 КоАП, паўтор правапарушэньня цягам году вядзе да крымінальнай адказнасьці.

«У дзеяньнях Нелюба назіраюцца прыкметы крымінальнага злачынства прадугледжанага часткай 1 артыкула 189 Крымінальнага кодэксу», — сказаў судзьдзя.

Паўторная наўмысная абраза цягам году можа карацца:

  • штрафам;
  • папраўчымі працамі да году;
  • 2 гадамі абмежаваньня волі.

Завесьці крымінальную справу на Нелюба суд зможа толькі па заяве пацярпелых, таму адміністрацыйны працэс супраць падсуднага прыпынілі. Пацярпелыя Кастусёў і Казакевіч, пакуль не вырашылі, ці будуць падаваць у суд.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

​Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасьці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасьці — пакуль не сказаў.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG