У ЗША спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе меркаванае ўмяшаньне Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе, мае намер выклікаць на пасяджэньне суду 70 чалавек. Столькі позваў ён замовіў у судзе штату Вірджынія.
Асобы, якія атрымаюць позвы, павінны зьявіцца на слуханьні ў горадзе Александрыя 10 ліпеня. Акрамя таго, яны абавязаны прадставіць суду пэўныя дакумэнты, аднак якія менавіта — не ўдакладняецца.
Суд будзе разглядаць справу былога кіраўніка перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Пола Манафорта. Раней спэцпракурор абвінаваціў яго ў махлярстве, падачы ілжывых падатковых дэклярацый, адмываньні грошай і ўтойваньні даходаў. Па гэтай справе таксама праходзіць былы дарадца прэзыдэнта ЗША Рык Гейтс.
Манафорта і Гейтса таксама абвінавачваюць у лябіяваньні інтарэсаў былога прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча. Гейтс сваю віну прызнаў, Манафорт — не. Раней суд адхіліў пазоў Манафорта пра перавышэньне спэцпракурорам сваіх паўнамоцтваў.