Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах Стывэна Гокінга пахаваюць побач з магіламі Ньютана і Дарвіна


Стывэн Гокінг
Стывэн Гокінг

Прах брытанскага фізыка-тэарэтыка, папулярызатара навукі Стывэна Гокінга будзе пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве побач з магіламі Чарльза Дарвіна і Ісаака Ньютана. Пра гэта паведамляецца ў твітэры абацтва.

«Мы лічым важным, каб навука і рэлігія працавалі разам, каб паспрабаваць вырашыць вялікія загадкі таямніцы жыцьця і Сусьвету», — растлумачыў дэкан Вэстмінстэрскага абацтва вялебны Джон Хол.

Пры гэтым пахаваньне Гокінга пройдзе 31 сакавіка ў Кэмбрыджы, дзе навуковец жыў і працаваў больш за 50 гадоў, паведамляе ВВС са спасылкай на заяву сям’і Хокінга.

Стывэн Гокінг памёр 14 сакавіка ў сябе дома ў Кэмбрыджы ва ўзросьце 76 гадоў. Гокінг — адзін з заснавальнікаў квантавай касмалёгіі, вывучаў тэорыю ўзьнікненьня сьвету ў выніку Вялікага выбуху, зрабіў шмат адкрыцьцяў у тэорыі чорных дзіраў. Фізык зьяўляецца аўтарам тэорыі зьнікненьня чорных дзіраў за кошт радыяцыі — зьява атрымала назву «выпраменьваньне Гокінга». Ягоная кніга «Кароткая гісторыя часу», якая выйшла ў 1988 годзе, стала бэстсэлерам і прынесла навукоўцу сусьветную славу.

Стывэн Гокінг стаў адным з самых паважаных і вядомых навукоўцаў свайго часу, нягледзячы на цяжкае захворваньне — бакавы аміятрафічны склероз, які прывёў амаль да поўнага паралічу.

Памёр Стывэн Гокінг, вядомы фізык і папулярызатар навукі

Стывэн Гокінг і яго жыцьцё ва ўласных словах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG