Паводле яго, гэтае рашэньне будзе мець для Зямлі незваротныя наступствы:
«Мы блізкія да таго рубяжу, пасьля якога глябальнае пацяпленьне стане незваротным. Дзеяньні Трампа могуць выштурхнуць Зямлю за гэтую мяжу, пасьля чаго яна стане падобная на Вэнэру — з тэмпэратурай 250 градусаў і дажджамі з сернай кіслаты», — заявіў Гокінг.
«Зьмена клімату — адна з найвялікшых пагрозаў, якія перад намі стаяць. І для таго, каб яе прадухіліць, пачынаць дзейнічаць трэба зараз, — заявіў навуковец. — Адмаўляючы доказы зьмены клімату і выходзячы з Парыскага пагадненьня па клімаце, Дональд Трамп шкодзіць навакольнаму асяродзьдзю нашай цудоўнай плянэты і стварае небясьпеку сьвету для нас і нашых дзяцей». Раней Гокінг ужо крытыкаваў амэрыканскага прэзыдэнта за яго стаўленьне да абароны навакольнага асяродзьдзя і недавер да тэорыі глябальнага пацяпленьня.
Пагадненьне, паводле задумы яго стваральнікаў, павінна было абмежаваць рост сярэдняй глябальнай тэмпэратуры на плянэце, каб да 2050 году яна вырасла не болей чым на 1,5 ° C. Краіны, якія падпісалі пагадненьне, абавязваліся зьнізіць выкіды вуглякіслага газу ў атмасфэру і паступова пераходзіць на «зялёныя» тэхналёгіі замест спальваньня вугалю і вуглевадародаў. Трамп гэтыя меры палічыў залішнімі і палічыў за лепшае замест гэтага адмяніць гэтыя абавязацельствы для ЗША і падтрымаць амэрыканскую вугальную і нафтавую індустрыю.
Таксама разьвітыя краіны павінны былі штогод (аж да 2020 года) даваць $100 млрд разьвіваным краінам, каб тыя адразу «пераскочылі» на безвугляродную эканоміку, і гэта Трамп таксама палічыў залішнім. На яго думку, гэтыя сродкі лепш пусьціць на дасягненьне вынікаў унутры саміх ЗША, як ён і абяцаў падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі.