Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрыечнага брата Пуціна западозрылі ў адмываньні грошай у дацкім банку


Стрыечны брат прэзыдэнта Расеі Ігар Пуцін, як мяркуецца, адмываў грошы праз эстонскае аддзяленьне найбуйнейшага дацкага банка Danske Bank. Пра гэта паведаміла дацкая газэта Berlingske са спасылкай на даклад інфарматара банку. Гэты дакумэнт таксама знаходзіцца ў распараджэньні брытанскай The Guardian і Цэнтра даследаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), паведамляе «Нямецкая хваля».

Інфарматар мяркуе, што эстонскае аддзяленьне супрацоўнічае з кампаніяй, якая належыць у тым ліку «сям’і Пуціна і ФСБ» і ўжо правяла шэраг падазроных апэрацый, паказвае OCCRP.

Мяркуецца, што Ігар Пуцін адмываў грошы, выкарыстоўваючы фірму Lantana Trade. Эстонскае аддзяленьне Danske Bank высьветліла, што ўладальнікі Lantana Trade зьвязаныя з шэрагам расейскіх фінансавых інстытутаў, у тым ліку з «Промсбербанк», які пазбавіўся ліцэнзіі ў 2015 годзе. Ігар Пуцін ўваходзіў у праўленьне «Промсбербанк» разам з Аляксеем Куліковым і Аляксандрам Грыгор’евым, якія цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні. Усе трое, паводле Цэнтру дасьледаваньня карупцыі, датычныя да «люстраных угодаў» з расейскімі акцыямі ў маскоўскім аддзяленьні Deutsche Bank, у выніку якіх з Расеі было выведзена каля 10 мільярдаў даляраў. Акрамя гэтага Ігар Пуцін уваходзіў у кіраўніцтва «Рускага зямельнага банка», таксама зьвязанага з вывадам мільярдаў даляраў за мяжу.

У 2013 годзе Danske Bank зачыніў рахункі Lantana і яшчэ 20 фірмаў, з якімі яна абменьвалася буйнымі сумамі. Расьсьледаваньне дзейнасьці эстонскага аддзяленьня банку працягваецца.

Кіраўнік падраздзялення па барацьбе з адмываннем грошай эстонскай фінансавай выведкі Матыс Рэйманд, аднак, адзначае, што «грошы з усходу» працягваюць адмывацца ў фінансавай сістэме Эстоніі — у тым ліку і празь філіялы заходніх банкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG