Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі: у Сырыі ў 2017 годзе загінулі 39 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Ранены сырыйскі хлопчык
Ілюстрацыйнае фота. Ранены сырыйскі хлопчык

У ходзе вайны ў Сырыі ў 2017 годзе былі забітыя каля 39 тысяч чалавек, у тым ліку 10 507 цывільных асобаў. Пра гэта паведамляе група кантролю за парушэньнямі правоў чалавека ў Сырыі, якая базуецца ў Лёндане.

У ходзе вайны ў Сырыі ў 2017 годзе былі забітыя каля 39 тысяч чалавек, у тым ліку 10 507 цывільных асобаў. Пра гэта паведамляе група кантролю за парушэньнямі правоў чалавека ў Сырыі, якая базуецца ў Лёндане.

Паводле яе дадзеных, на 28 сьнежня гэтага году ў Сырыі загінулі 2109 дзяцей і 1492 жанчыны.

Зьвязаная з апазыцыяй група, якая сочыць за ахвярамі па ўсіх баках канфлікту, заявіла, што ў лік загінулых таксама ўвайшлі 2923 вайскоўцы сырыйскіх урадавых сілаў і 7494 баевікі, у асноўным сябры экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Колькасьць загінулых у гэтым годзе ў Сырыі скарацілася ў параўнаньні зь 2016 годам, калі назіральнікі зафіксавалі 49 742 сьмерцяў.

У выніку грамадзянскай вайны ў Сырыі загінулі каля 400 000 чалавек, з таго часу, як пачаліся антыўрадавыя дэманстрацыі ў сакавіку 2011 году.

Канфлікт таксама прывёў да перамяшчэньня каля паловы даваеннага насельніцтва Сырыі ў 22 мільёны чалавек і выклікаў самы страшны крызіс з уцекачамі з часоў Другой сусьветнай вайны, у выніку чаго каля 5 мільёнаў сырыйцаў пакінулі краіну. Расея і Іран падтрымліваюць урад прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў гэтай вайне, у той час як Злучаныя Штаты і Турэччына падтрымліваюць розныя групы паўстанцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG