Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятра Парашэнку выклікалі ў суд


Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку выклікалі ў суд у якасьці сьведкі абвінавачаньня па справе аб дзяржаўнай здрадзе былога кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча.

Аб допыце Парашэнка прасіла пракуратура. У якасьці сьведак таксама выклічуць кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава, былога прэм’ера краіны Арсэнія Яцанюка і іншых чыноўнікаў.

На Ўкраіне супраць Віктара Януковіча адкрыта некалькі крымінальных спраў. Былога прэзыдэнта, які зараз хаваецца ў Расеі, абвінавачваюць у забойствах грамадзянаў падчас масавых пратэстаў у Кіеве ў 2013-2014 гадах, «замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны», «дзяржаўнай здрадзе» і «падпарадкаваньні агрэсіўнай вайны».

Сярод ключавых доказаў віны Януковіча фігуруе фотакопія яго лістоў, накіраваных ім у сакавіку 2014 года ў Савет Фэдэрацыі Расеі і ў адміністрацыю прэзыдэнта Пуціна з заклікам увесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны. Абвінавачваньне патрабуе прысудзіць былога прэзыдэнта да пажыцьцёвага тэрміну. Ён адмаўляе віну і ня ўдзельнічае ў працэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG