Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

На аўтамагістралі М-6 пабудуюць адмысловы пераход для жабаў


Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Міграцыйны калідор для земнаводных зьявіцца на 197-м кілямэтры трасы М6 — на ўчастку рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі — Малое Мажэйкава Шчучынскага раёну, паведамляе «Гродзенская праўда».

Ён уяўляе сабой збудаваньне з шасьці жалезабэтонных трубаў дыямэтрам 0,5 мэтра, якія будуць выкладзеныя на адлегласьці 90 мэтраў адна ад адной пад фундамэнтам дарогі. У саміх трубах знаходзяцца бэтонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх земнаводныя будуць перапраўляцца праз аўтамагістраль.

На думку эколягаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца ня толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы, а таксама казуркі, якія жывуць ля балот.

Работы па абсталяваньні міграцыйнага калідору пачнуцца ў лістападзе 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG