Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар: Паўднёвая Карэя напалоханая заявамі Трампа


Джэк Рыд
Джэк Рыд

Грамадзяне Паўднёвай Карэі глыбока занепакоеныя рыторыкай Дональда Трампа з нагоды КНДР. Пра гэта распавёў намесьнік старшыні Камітэту па справах узброеных сіл амэрыканскага Сэнату дэмакрат Джэк Рыд пасьля візыту ў Сэул. У ходзе паездкі Рыд таксама наведаў дэмілітарызаваную зону паміж дзьвюма Карэямі.

У Паўднёвай Карэі выдатна разумеюць, што апынуцца пад агнём з боку Поўначы, калі канфрантацыя паміж Злучанымі Штатамі і КНДР перарасьце ў ваенныя дзеяньні, чаго яны зусім не жадаюць, заявіў сэнатар у гутарцы з журналістамі ў Вашынгтоне.

Дональд Трамп і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын пачалі паміж сабой лютую палеміку. Амэрыканскі прэзыдэнт называе Кім Чэн Ына «маленькім ракетчыкам», той абазваў Трампа «маразматыкам». Трамп напісаў у твітэры, што «паўночнакарэйскі рэжым доўга не працягне». Міністар замежных спраў КНДР Лі Ён Хо кваліфікаваў прэзыдэнцкі запіс як абвяшчэньне вайны.

Сэнатар Рыд таксама адзначыў, што ў Паўднёвай Карэі зьбітыя з панталыку прыкметнымі супярэчнасьцямі ў пазыцыях дзяржаўнага сакратара ЗША Тылерсана і прэзыдэнта Трампа. У той час як Тылерсан намякае, што Вашынгтон «шукае шляхі» наладжваньня дыялёгу з Пхэньянам, Трамп выказваецца ў тым сэнсе, што дзяржсакратар «дарма марнуе час». Разам з тым сам Трамп на днях заявіў, што «заўсёды адкрыты» для перамоваў з Паўночнай Карэяй.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG