Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разгорнуць сілы стратэгічнага прызначэньня ў Паўднёвай Карэі


Да такога пагадненьня прыйшлі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Белага дому.

Адзначаецца, што прэзыдэнты дзьвюх краінаў у часе сустрэчы абмеркавалі пытаньні, зьвязаныя зь ядзернымі выпрабаваньнямі Паўночнай Карэі. Трамп і Мун Чжэ Ін пагадзіліся з тым, што неабходна аказваць моцны ціск на Пхэньян для прыняцьця захадаў дзеля ядзернага раззбраеньня КНДР.

Вашынгтон разгорне сілы стратэгічнага рэагаваньня на самім Карэйскім паўвостраве і вакол яго. Склад амэрыканскіх узброеных сіл пры гэтым будзе ў ратацыі. Акрамя таго ЗША акажуць дапамогу Сеулу ў пастаўках і распрацоўцы ваеннай тэхнікі для арміі Паўднёвай Карэі.

Трамп і Мун Чжэ Ін працягнуць кансультацыі па ўрэгуляваньні становішча на Карэйскім паўвостраве ў лістападзе, падчас візыту прэзыдэнта ЗША ў Сеул.

21 верасьня Трамп падпісаў распараджэньне, якое дазволіць Злучаным Штатам пашыраць санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі. Санкцыі закрануць тэкстыльную прамысловасьць, рыбалоўства, інфармацыйныя тэхналёгіі і апрацоўчую прамысловасьць.

Напружанасьць паміж ЗША і Паўночнай Карэяй узмацнілася пасьля шостага ядзернага выпрабаваньня, праведзенага Пхэньянам 3 верасьня. Гэта вымусіла Раду бясьпекі ААН увесьці дадатковыя санкцыі супраць КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG