Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя: «Трамп запаліў кнот вайны»


Дональд Трамп, ілюстрацыйнае фота
Дональд Трамп, ілюстрацыйнае фота

Міністар замежных спраў КНДР заявіў, што, пагражаючы «цалкам знішчыць» Пхэньян у выпадку атакі зь яго боку, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп «запаліў кнот вайны» на Карэйскім паўвостраве.

Дональд Трамп зрабіў гэтую заяву у час выступу перад Генэральнай асамблеяй ААН у мінулым месяцы. Да цяперашняга канфлікту ЗША з КНДР Паўночная Карэя ня раз наўпрост пагражала ЗША ядзерным ударам.

«Можна сказаць, што Трамп запаліў кнот вайны супраць нас сваёй мілітарысцкай і шалёнай заявай у ААН», — заявіў ТАСС паўночнакарэйскі міністар замежных спраў Лі Ён. Ён дадаў, што ЗША «павінны дзейнічаць разумна і перастаць правакаваць» Паўночную Карэю.

12 фактаў і цытатаў пра канфлікт паміж Паўночнай Карэяй і ЗША

Тым часам як Трамп разважае пра магчымыя ваенныя ўдары па Паўночнай Карэі, узброеныя сілы ЗША разам з узброенымі сіламі Паўднёвай Карэі і Японіі ў аўторак правялі супольныя ракетныя вучэньні на ўсходнім і заходнім узьбярэжжах Карэйскага паўвострава.

Таксама ў час, калі ў Японскім і Жоўтым морах стратэгічныя бамбавікі і зьнішчальнікі ЗША і іхных саюзьнікаў праводзілі вучэбныя стрэльбы, Трамп сустрэўся са сваёй камандай экспэртаў у нацыянальнай бясьпецы, каб абмеркаваць «варыянты адказу на любую форму агрэсіі з боку КНДР або, у выпадку неабходнасьці, прадухіленьня ядзерных пагрозаў з боку КНДР у адрас ЗША і іх саюзьнікаў», паведамляецца ў заяве прэс-сакратаркі Белага дому Сары Хакабі Сандэрс.

«Агонь і лютасьць». Як прэзыдэнты ЗША пагражалі сваім ворагам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG