Лі Ён Хо абазваў Трампа псыхічна ненармальным чалавекам, якія пакутуе на манію велічы і стаў на самагубчы шлях.
Прэзыдэнт ЗША адказаў на гэта, што Лі Ён Хо і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын «доўга не працягнуць», калі працягнуць выступаць у тым жа духу.
«Толькі што пачуў выступ міністра замежных спраў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён паўтарае думкі маленькага ракетчыка, яны доўга не працягнуць!» — напісаў Дональд Трамп у «Твітэры».