Эпіцэнтар землятрусу знаходзіцца ўсяго за пяцьдзясят кілямэтраў ад месца папярэдняга выпрабаваньня ядзернай зброі КНДР.
Два сэйсмічныя штуршкі таксама зафіксавала міжнародная арганізацыя ў пытаньнях забароны ядзерных выпрабаваньняў. Аднак экспэрты мяркуюць, што гэта было прыродная зьява, а ня выбухі. Да такой самай высновы схіляюцца і ўлады Паўднёвай Карэі.
У пачатку верасьня КНДР правяла шостыя ядзерныя выпрабаваньні і паведаміла аб стварэньні вадароднай бомбы. Пра тэсты стала вядома дзякуючы зафіксаванаму землятрусу. У адказ Рада Бясьпекі ААН пашырыла санкцыі супраць Паўночнай Карэі.