Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад старшыні Камітэту дзяржкантролю Леаніда Анфімава нарэшце адысьці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнэсоўцаў, паведамляе БелТА.
Падчас размовы абмяркоўвалі праект указу «Аб мерах па ўдасканаленьні кантрольнай дзейнасьці».
«Мы абмяркоўвалі, што пяройдзем ад карнага ўхілу нашай кантрольнай
Зробім асноўны акцэнт на прафіляктыцы правапарушэньняў, адыдзем ад плянавых праверак
дзейнасьці на прафіляктычную працу, — сказаў Лукашэнка. — Зробім асноўны акцэнт на прафіляктыцы правапарушэньняў, адыдзем ад плянавых праверак — хоць яны ў вас застануцца, плян ёсьць плян. Зрушым акцэнт на выбарныя праверкі: правярайце каго хочаце, але павінны быць падставы, канкрэтныя прычыны, што вы прыйшлі на прадпрыемства, да бізнэсмэна, фізычнай або юрыдычнай асобы».
Пры гэтым Лукашэнка папярэдзіў: калі прадстаўнікі кантрольных органаў правяраюць беспадстаўна або падазрэньні не пацьвярджаюцца, яны павінны за гэта адказваць.
«А то можна прыдумаць самага рознага кшталту падставы, прыйсьці, і калі нават факты не пацьвердзіліся, ніхто за гэта не адкажа, — працягнуў ён. — Па-мойму, у гэтым нарматыўным прававым акце акцэнтаў на гэтым няма. Зьвярніце на гэта ўвагу. Ніякіх шчылін быць не павінна», — папярэдзіў Лукашэнка.
На яго думку, неабходна скараціць колькасьць падставаў для прызначэньня пазаплянавых праверак, а ня так, што камусьці захацелася — і пайшлі правяраць. Па яго словах, кожны паход да суб’екта гаспадараньня павінен мець усебаковае абгрунтаваньне.
Кантралёрам забароняць прыпыняць прадпрыемствы
Кантрольныя органы ня змогуць прыпыняць дзейнасьць прадпрыемстваў па выніках праверак. Аляксандар Лукашэнка даручыў прадугледзець гэтую норму ў праекце ўказу.
«Гэта ня справа кантралёраў. Вы павінны пакласьці на стол перад кіраўніком прадпрыемства, бізнэсоўцам канкрэтныя прэтэнзіі, і ён няхай вырашае: працаваць яму або лепш прыпыніць працу прадпрыемства. Гэта кіраўнік, ён вырашыў прыпыніць — прыпыніў, ліквідаваў недахопы. Ня хоча прыпыняць — няхай не прыпыняе, але па выніках ён за гэта адкажа», — сказаў кіраўнік Беларусі.
Паводле Леаніда Анфімава, кантралёры будуць выпісваць прадпрыемствам прадпісаньні пра выяўленыя парушэньні. А рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці прадпрыемства будзе прымаць кіраўнік. Ён будзе несьці адказнасьць за наступствы, у тым ліку крымінальную. Аднак кантралёры змогуць прыпыняць выпуск асобнай прадукцыі, якая пагражае жыцьцю або здароўю людзей.