Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі пранкер разыграў супрацоўнікаў Белага дому


Хакер зь Вялікабрытаніі здолеў разыграць чыноўнікаў з адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама аднаго зь яго сыноў.

Хакер пераканаў аднаго cа старэйшых дарадцаў Трампа па кібэрбясьпецы, што ён зьяўляецца зяцем прэзыдэнта Джарэдам Кушнэрам, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Пранкер апублікаваў вытрымкі з электронных лістоў, якімі ён абменьваўся з супрацоўнікамі Белага дому, у сваім «Твітэры». Так, напрыклад, дарадца па нацыянальнай бясьпецы Том Босарт паверыў у тое, што Джарэд Кушнэр запрашае яго на вечарыну і даў таму адрас сваёй электроннай пошты.

Сам пранкер напісаў, што розыгрышы прыдумаў для забавы і паабяцаў больш не атакаваць Белы дом, параіўшы ЗША ўзмацніць меры кібэрбясьпекі. У Белым доме тэлеканалу Сі-эн-эн паведамілі, што расьсьледуюць тое, што адбылося і вельмі сур’ёзна ставяцца да інцыдэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG