Значная колькасьць грамадзян Грузіі, якія ўпершыню выехалі ў ЭЗ пасьля ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму, па ўсім мяркуючы, засталіся ў Эўропе. Акрамя таго, расьце і колькасьць грузінскіх грамадзян, тых, хто просіць палітычны прытулак у эўрапейскіх дзяржавах.
У Тбілісі асьцерагаюцца, што Брусэль можа задзейнічаць «мэханізм прыпыненьня бязьвізавага рэжыму» калі колькасьць тых, хто скарыстаўся ім для незаконнай эміграцыі ў Эўропу, будзе расьці такімі тэмпамі.