- Мікола Адам. Гульня ўяўленьня
- Алесь Аркуш. Захоп Беларусі марсіянамі
- Сяргей Астравец. Саргасава мора
- Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы...
- Сяргей Ваганаў. Мосьцік над вечнасьцю
- Андрэй Вашкевіч, Віктар Саяпін. На Гродзенскім бруку
- Валеры Гапееў. Ноч цмока
- Адам Глобус. Зваротная пэрспэктыва
- Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзёньнік
- Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек
- Зоя Доля. Акно ў замежжа
- Зінаіда Дудзюк. Лаза
- Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
- Паліна Качаткова. Гняздо-2
- Эльжбета Кеда. Пра тое, што люблю
- Леанід Лаўрэш. Паўстанчы дух
- Георгій Марчук. Сава Дым і яго жанчыны
- Яніна Пінчук. Горад мрой
- Сяргей Пляскач. Шоу працягваецца
- Людміла Рублеўская. Дагератып
- Уладзімір Садоўскі. 1813
- Міхась Скобла. Саркафагі страху
- Кірыл Стаселька. Marginalis
- Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосьце
- Ксенія Шталенкова. Адваротны бок люстра
- Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў: фільмаслоў
- Сяргей Шыдлоўскі. Музэюм
У сярэдзіне жніўня журы назаве доўгі сьпіс, які будзе ўлучаць 12 кніг, а ў сярэдзіне верасьня — кароткі сьпіс з 6 найлепшых кніг. Узнагароджаньне пераможцаў заплянаванае на кастрычнік.
У журы Прэміі Гедройця-2017 увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павал Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».
Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).