Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук — плошча Бангалор. Абвешчаны маршрут акцыі на 1 траўня ў Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 1 траўня апазыцыя ў Менску плянуе акцыю салідарнасьці ў падтрымку рэпрэсаваных.

«На 1 траўня заплянаваны ня толькі марш салідарнасьці з працоўнымі, але і з усімі грамадзянамі, якія трапілі пад хвалю рэпрэсій», — сказаў, адкрываючы пасяджэньне аргкамітэту Маршу салідарнасьці, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Заяўнік акцыі, намесьнік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, абвясьціў маршрут. Збор а 16-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук, шэсьце па вуліцы Сурганава, мітынг у парку Дружбы народаў.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД заявіў:

«Мы не падзяляем сацыяльныя і палітычныя патрабаваньні. 1 траўня будзе гучаць голас салідарнасьці ў падтрымку ўсіх рэпрэсаваных. Калі ўлада нас зноў не пачуе, наступным крокам будзе агульнанацыянальны страйк».

Прафсаюзны актывіст Аляксандар Еўдакімчык пацьвердзіў: травень стане месяцам уздыму працоўнай актыўнасьці, акцыі заплянаваныя ў шэрагу рэгіёнаў краіны.

Алена Яськова, юрыстка БКДП, не выключае, што ўлады паспрабуюць нэўтралізаваць кангрэс, паколькі людзі на ўсёй краіне патрабуюць пераменаў і дэмакратычныя прафсаюзы мусяць узначаліць калёны пратэстоўцаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў марш «кампрамісным», бо арганізатары пагадзіліся на «непапулярны маршрут»:

«Але мэта — кансалідаваць грамадзтва, а не раскалоць яго. Арганізатары не выключаюць правакацый 1 траўня, хоць ніякіх гвалтоўных захадаў дэмакратычная грамадзкасьць ніколі не перасьледавала».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG