Ян Міхалькоў — сын кіраўніка бабруйскага ваенна-патрыятычнага клюбу «Патрыёт» Мікалая Міхалькова, якому таксама выстаўлена абвінавачаньне ў навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Пра абвінавачаньне, выстаўленае Яну Мельнікаву, паведамілі праваабаронцы «Вясны». У КДБ зьвесткі праваабаронцаў дагэтуль не пацьвердзілі.
Такім чынам, цяпер у сьпісе абвінавачаных па справе «Белага легіёну» 18 чалавек:
- Аляксей Абрамаў
- Андрэй Бяляўскі
- Юры Гурын
- Віктар Данілаў
- Зьміцер Дашкевіч
- Андрэй Дундукоў
- Аляксандар Зімніцкі
- Іван Кавальчук
- Андрэй Комлік-Ямацін
- Міраслаў Лазоўскі
- Мікалай Міхалькоў
- Ян Міхалькоў
- Дзьмітры Новік
- Яўген Палтаржыцкі
- Сяргей Пальчэўскі
- Уладзімер Румянцаў
- Сяргей Стрыбульскі
- Аляксандар Яўдаха
Паводле 3 часткі 293 артыкула КК абвінавачаным пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.