Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп паведаміў журналістам пра падрыхтоўку новага ўказу пра ўезд у ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер на наступным тыдні падпісаць новы ўказ, які забараняе ўезд у ЗША грамадзянам сямі краінаў зь пераважна мусульманскім насельніцтвам.

Паводле яго слоў, ён, верагодна, ня будзе сьпяшацца аспрэчваць у Вярхоўным судзе рашэньне Апэляцыйнага суда, які адмовіўся аднавіць дзеяньне першага ўказу, падпісанага 27 студзеня.

Трамп, гутарыў з журналістамі на борце прэзыдэнцкага самалёта, які рухаўся ў Флорыду. Пакуль не зразумела, чым будзе адрозьнівацца новы ўказ ад папярэдняга.

Раней на гэтым тыдні Апэляцыйны суд у Сан-Францыска адмовіўся аднавіць дзеяньне ўказу Трампа, які ўводзіць забарону на ўезд у краіну грамадзянаў сямі краінаў, паведамляе BBC.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG