Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША праз іміграцыйны указ Трампа анулявалі каля 60 тысячаў візаў


У ЗША каля 60 тысячаў візаў былі часова анулявана ў сувязі з іміграцыйным указам прэзыдэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведамілі ў Дзярждэпартамэнце краіны.

Раней юрыст зь Міністэрства юстыцыі ЗША на судовым пасяджэньні паведаміў, што з 27 студзеня ўлады анулявалі больш за 100 тысячаў візаў у Злучаныя Штаты.

27 студзеня Дональд Трамп падпісаў указ, згодна зь якім ЗША на 120 дзён прыпыняюць прыём усіх бежанцаў, на 90 дзён абмяжоўваюць уезд грамадзян сямі краін: Ірану, Судану, Сырыі, Лібіі, Самалі, Емэна і Іраку. Гэты ўказ выклікаў палеміку як у саміх ЗША, так і ў многіх краінах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG