Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол пярэчыць Лукашэнку: Лапшына ў нашых базах дадзеных няма


Насуперак заяве Аляксандра Лукашэнкі, Інтэрпол заяўляе, што не выдаваў міжнародны ордэр на арышт расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.

3 лютага Лукашэнка заявіў, што Лапшын быў затрыманы ў Менску ў сьнежні, бо «Азэрбайджан зьвярнуўся ў Інтэрпол, а не да нас»

«Мы затрымалі яго ў адпаведнасьці з рашэньнем Інтэрполу і павінны перадаць яго ў Азэрбайджан у адпаведнасьці з усімі законамі і правіламі», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Паліцыя Армэніі паведаміла ў пятніцу, што папрасіла Інтэрпол удакладніць, ці сапраўды арганізацыя дапамагла азэрбайджанскім уладам арыштаваць 40-гадовага блогера. У лісьце ў адказ, распаўсюджаным прэс-сакратаром паліцыі Армэніі, гаворыцца: «Мы праверылі і пацьвярджаем, што субʼект невядомы базам дадзеных».

Генэральная пракуратура Беларусі таксама пацьвердзіла, што Лапшын ня быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Там дадалі, што блогера затрымалі ў адпаведнасьці з дамовай у рамках Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.

Лапшын быў перададзены Азэрбайджану 7 лютага. У Азэрбайджане яго абвіначваюць у парушэньні двух артыкулаў Крымінальга кодэксу, за якія пагражае да 8 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG