Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей спадзяецца вырашыць праблему зь перамяшчэньнем іншаземцаў празь мяжу з Расеяй


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што прадстаўнікі Беларусі і Расеі сустрэнуцца неўзабаве, каб вырашыць праблему перамяшчэньня замежных грамадзян празь мяжу.

«Беларусь зацікаўленая, каб такіх праблем не было, таму што Беларусь зьяўляецца транзытнай дзяржавай. Тое, што існуе адкрытая мяжа паміж Беларусьсю і Расеяй, забясьпечвае роўныя правы грамадзян — важнае дасягненьне саюзнай дзяржавы. Праблемы, якія ўзьніклі зь перамяшчэньнем грамадзян трэціх краін, не зьяўляюцца пазытыўным дасягненьнем», — цытуе «РИА Новости» беларускага міністра.

Паводле Макея, дагэтуль цягам 20 гадоў існаваў адмысловы памежны рэжым паміж Беларусьсю і Расеяй, і бакам варта «дамовіцца, як паступова вырашыць гэтую праблемную сытуацыю».

У мінулым месяцы расейскі бок у аднабаковым парадку забараніў уезд на сваю тэрыторыю замежным грамадзянам празь Беларусь.

Адносна ўезду ў Расею і выезду з Расеі ў Беларусь на сайце амбасады Нямеччыны гаворыцца, што расейскія ўрадавыя крыніцы пацьвердзілі зьмяненьне памежнага рэжыму на расейска-беларускай мяжы.

«З мэтай прадухіленьня выпадкаў забароны на ўезд/выезд рэкамэндуецца не ўяжджаць у Расейскую Фэдэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і наадварот».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG