Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баксёр зборнай Марока ў Рыё арыштаваны паводле абвінавачваньня ў дамаганьнях


Бразыльская паліцыя арыштавала баксёра зборнай Марока паводле абвінавачваньня ў сэксуальных дамаганьнях да дзьвюх жанчын у Алімпійскай вёсцы ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што 22-гадовы Хасан Саада выклікаў у нумар пакаёвак і пачаў да іх прыставаць.

Суд вынес пастанову аб затрыманьні спартоўца на 15 дзён для правядзеньня расьсьледаваньня.

Пры гэтым першы бой Саады супраць спартоўца з Турэччыны павінен быў прайсьці ў суботу 6 жніўня.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG