Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ пачаў збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета


Павал Шарамет, архіўнае фота
Павал Шарамет, архіўнае фота

У «Беларускай асацыяцыі журналістаў» пачаўся збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, збор сродкаў будзе адбывацца ўвесь чацьвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Менск, вул. Камсамольская 7-32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

У пятніцу ў Кіеве адбудзецца разьвітаньне з журналістам. Паводле папярэдняй інфармацыі, 22 ліпеня ўвечары труну зь целам журналіста даставяць у Менск самалётам і паставяць у храме Ўсіх Сьвятых у сталічным мікрараёне Ўсход. У суботу імша па загінулым журналісьце мае адбыцца ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасьці на вуліцы Францыска Скарыны.

Пасьля гэтага, як мяркуецца, працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Паўла Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG