«Наша Ніва» пагутарыла са сьпеваком Аляксандрам Івановым — ці Ivan’ам, які прадстаўляў Беларусь на сёлетнім Эўрабачаньні. Гутарка зайшла пра прадусара Віктара Дробыша, які прыдумаў ідэю голага сьпевака з ваўкамі.
«НН»: А ня так даўно Дробыш атрымаў ордэн Скарыны. На ваш погляд, ён яго варты?
Ivan: Так.
«НН»: А чаму? У чым яго ўклад у беларускую культуру?
Ivan: Ну, па-першае, у яго карані беларускія, ён беларус. Ну, і напісаў вельмі шмат выдатных песень. І я лічу, што ён варты гэтага.
«НН»: Ну, а Алексіевіч, напрыклад, ордэн не атрымала.
Ivan: Хто?
«НН»: Святлана Алексіевіч.
Ivan:... (Паціскае плячыма)
«НН»: Вы ведаеце, хто гэта? Не? Нобэлеўская ляўрэатка беларуская, не, ня ведаеце?
Ivan: Я проста неяк больш па музыцы...
«НН»: Окэй, тады выбачайце.
Ivan: Я шмат чаго ня ведаю. Я і ў расейскім шоу-бізнэсе шмат каго ня ведаю, і часам бывае няёмка.
Самае папулярнае
1