Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэлігенцыя просіць надаць менскаму аэрапорту імя Скарыны і абвясьціць 6 жніўня Днём беларускага друку


Францыск Скарына, фрагмэнт карціны Віктара Маркаўца
Францыск Скарына, фрагмэнт карціны Віктара Маркаўца

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі зьвярнуліся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, у Менгарвыканкам і Менгарсавет і да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай належным чынам ушанаваць 500-годьдзе беларускага кнігадруку. У тым ліку, яны просяць надаць Нацыянальнаму аэрапорту імя Францішка Скарыны, перадае «Наша Ніва».

«У 2017-м годзе Беларусь будзе адзначаць адну з найважнейшых датаў сваёй гісторыі і культуры – 500-годзьдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукаваньня і беларускай Бібліі», — адзначаецца ў звароце.

Сярод іншых просьбаў — ініцыяваць перад урадам Літоўскай Рэспублікі ўсталяваньне помніка Францішку Скарыну ў цэнтры Вільні. А таксама ініцыяваць ўсталяваньне помніка беларускаму першадрукару ў Кракаве, Кіеве і Маскве.

У звароце ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт прапанавалі надаць імя Францішка Скарыны адной з цэнтральных магістраляў Менску.

У звароце да Аляксандра Лукашэнкі — прапанова абвясьціць Беларускім Днём Друку 6 жніўня. Менавіта ў гэты дзень была надрукаваная першая кніга, у якой ужывалася старабеларуская мова.

Зварот падпісалі Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Валянцін Голубеў і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG