Расьцяжкі зьявіліся а 13-й гадзіне на мастах транспартных разьвязак каля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёну Паўночны і пасёлку Зорны.
На банэрах разьмешчаныя надпісы «Не фашызму! І расейскаму таксама. Пуцінцы, зьбірайцеся дадому!», «Беларусь не Расея», «Мы сваю зямлю нікому не аддамо».
Як распавялі прадстаўнікі руху «За Свабоду», расьцяжкі правіселі болей гадзіны:
Два з трох транспарантаў былі выкананыя па-расейску сьвядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў.
«Грузапаток на трасе быў ажыўлены, машыны віталі транспаранты сыгналамі. У гэты час шмат ехала і аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Два з трох транспарантаў былі выкананыя па-расейску сьвядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў. Акцыю лічым удалай. Галоўным лічым тое, што праяжджаючыя людзі гэта ўбачылі. І галоўны пасыл для людзей тое, што ёсьць людзі якія будуць бараніць сваю зямлю ад усялякай брыдоты,» — паведамілі Свабодзе неназваныя актывісты.
Прадстаўнікі байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» зьбіраюцца правесьці мотапрабег да Бэрліну, іх і маршрут ляжыць празь Беларусь. Раніцай 1 траўня яны правядуць прэс-канфэрэнцыю ў Берасьці ў консульстве Расеі. Пасьля гэтага яны зьбіраюцца разам паехаць да памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Летась іх маршрут на гэтым і спыніўся. Сёлета таксама могуць узьнікнуць цяжкасьці, бо Польшча ўжо абвясьціла, што не зьбіраецца прапускаць расейскіх байкераў на сваю тэрыторыю.