Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчыка ізноў будуць судзіць


Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Позна ўвечары 20 красавіка Вячаславу Сіўчыку ўручылі копіі трох пратаколаў і позву ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Яго ізноў чакалі каля дому супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, каб перадаць дакумэнты непасрэдна ў рукі. Ранкам 20 красавіка міліцыянты спрабавалі патрапіць у кватэру, але ім не адчынілі дзьверы.

Як паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык, удзень яму тэлефанаваў міліцыянт са Старадароскага раёну і высьвятляў асобы і тэлефоны людзей, якія 14 красавіка ўшанавалі памяць закатаваных партызанамі жыхароў вёскі Дражна.

14 красавіка, у дзень 73-яй гадавіны трагедыі, Рух салідарнасьці «Разам», які ўзначальвае Вячаслаў Сіўчык, правёў памятную акцыю на месцы падзей.

Вячаслаў Сіўчык мяркуе, што высілкі супрацоўнікаў міліцыі Старых дарог і Менску ёсьць сплянаванымі, паколькі яны дзейнічаюць арганізавана паводле каманды вышэйшага кіраўніцтва.

Суд над Вячаславам Сіўчыкам пачнецца а 15.00 у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG