Пры гэтым мэтро будзе працаваць карацейшы час — ад 7 раніцы да 10-й вечара. На гэты ж дзень плянавалася і адкрыцьцё аэрапорта, аднак ён застанецца закрытым і заўтра.
Усе ахвяры тэрактаў на сёньня ідэнтыфікаваныя. Гэта 17 бэльгійцаў і 15 замежнікаў, сярод іх грамадзяне Францыі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, ЗША, Кітаю, Марока, Конга. 90 параненых яшчэ застаюцца ў бальніцах Бэльгіі.
Адказнасьць за тэракты ў Брусэлі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Як піша сёньня амэрыканская газэта «Нью Ёрк Таймс», «Ісламская дзяржава» стварыла сапраўды цэлую фабрыку падрыхтоўкі сьмяротнікаў для правядзеньня тэрактаў у Эўропе. Актыўная вярбоўка у асяродку мусульманвў, што жывуць у краінах Эўразьвязу, пачалася яшчэ некалькі гадоў таму. Тэракты ў Брусэлі адбыліся праз некалькі дзён пасьля таго, як стала вядома пра затрыманьне Салаха Абдэслама -аднаго з арганізатараў тэрактаў у Парыжы.
Усе станцыі брусэльскага мэтро, акрамя «Мальбек», дзе быў 22 сакавіка зьдзейсьнены тэракт, зноў запрацуюць 30 сакавіка.
Самае папулярнае
1