Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Доўбаш паведаміў БТ, што быў у аэрапорце ў Бруселі за дзень да тэракту


Аляксей Доўбаш. Фота з старонкі «Ўкантакце»
Аляксей Доўбаш. Фота з старонкі «Ўкантакце»

Увечары 23 сакавіка ў «Панараме» на тэлеканале «Беларусь 1» было паказанае інтэрвію з беларусам Аляксеем Доўбашам, запісанае ў Гомелі.

Аляксей, як і раней для Радыё Свабода, заявіў, што ён і яго брат Іван ня маюць «абсалютна ніякіх адносінаў» да тэрактаў у Бруселі, пра што паведамлялі некаторыя расейскія СМІ. Аляксей Доўбаш паевдаміў, што «за дзень да гэтага, да гэтых тэрактаў я знаходзіўся ў Бруселі... А ў дзень тэрактаў я знаходзіўся ў Гомелі».

Ён удакладніў, што быў у тым самым брусэльскім аэрапорце.

Як ужо раней расказалі Свабодзе абодва браты Доўбашы, падазрэньне на свой адрас яны лічаць справай рук журналістаў з «Лайфньюз».

Пасьля публікацыі пра іхнюю датычнасьць да тэрарыстычнай дзейнасьці да іх ніхто не зьвяртаўся. Больш за тое, браты самі зьвярталіся ў спэцслужбы па тлумачэньні.


Учора ў сэрыі тэрактаў у Брусэлі загінулі 34 чалавекі, да 250 атрымалі раненьні. Адказнасьць за напад узялі на сябе тэрарысты «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG