Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам адмовіў у рэгістрацыі «Новай альтэрнатыве»


Алег Корбан
Алег Корбан

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню «Новая альтэрнатыва». Пад такой назвай актывісты «Альтэрнатывы» спадзяваліся атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі.

Як паведаміў Радыё Свабода Алег Корбан, у адказе за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня юстыцыі Аляксандра Маісеенкі прычына адмовы — неадпаведнасьць назвы арганізацыі заяўленым мэтам і задачам.

Так, адна з мэтаў культурна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Новая Альтэрнатыва» — «садзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на аснове свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва».

Да таго ж чыноўнікі ўбачылі неадпаведнасьць і ў адной з задач аб’яднаньня — «садзейнічаньне стварэньню ўмоў для ўдзелу грамадзян у навуковай гуманітарнай, асьветніцкай дзейнасьці, у дзейнасьці па ахове навакольнага асяродзьдзя і жывёльнага сьвету, а таксама ў іншай грамадзкай дзейнасьці».

Алег Корбан паведаміў, што яны нязгодныя з фармулёўкамі ў адмове Менгарвыканкаму, раяцца цяпер зь юрыстамі і зьбіраюцца аспрэчваць рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе.

Ужо 3 гады актывісты «Альтэрнатывы» дзейнічаюць у Беларусі як прадстаўнікі зарэгістраванага ў Латвійскай Рэспубліцы грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG