Спачатку паведамляляася, што затрымалі жыхара Брусэлю Салаха Абдэслама, брат якога падарваў сябе ў канцэртнай залі «Батаклан» падчас атакі, якая забрала жыцьці больш за 80 чалавек. Пазьней высьветлілася, што затрыманы іншы падазраваны.
Афіцыйныя асобы пакуль не даюць камэнтароў.
Раней францускія ўлады паведамілі, што паліцыя правяла рэйды ў 168 месцах па ўсёй краіне на працягу ночы ў сувязі з нападамі ў Парыжы.
Міністар унутраных спраў Францыі Бэрнар Казьнёў сказаў, што 23 чалавекі былі арыштаваныя, і больш за 100 іншых былі зьмешчаныя пад хатні арышт.