У Баранавічах разьвітваюцца зь лідэрам мясцовай суполкі ТБМ Віктарам Сырыцам.
На пахаваньне прыйшло каля сотні чалавек. Шмат хто прынёс нацыянальныя бела-чырвона-белыя сьцягі.
Лідэр баранавіцкай дэмакратычнай супольнасьці, гісторык Віктар Сырыца памёр 9 лістапада раніцай. Яму было 62 гады.