Лідэр гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі выступіў на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура».
Ён прэзэнтаваў даклад «Творчае пераасэнсаваньне эўрапейскіх музычных уплываў у магнацкім і гарадзкім асяродзьдзі ВКЛ XVI–XVII стст.».
Тэзы дакладу былі праілюстраваныя музыкамі, якія зладзілі на сцэне Вялікай залі прэзыдыюму НАН Беларусі сапраўдны канцэрт.
У канцы дакладу і музычных выступаў гісторыкі, якія сабраліся на форум з розных краін, выклікалі «Старога Ольсу» на біс.