Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура адказала на ліст Някляева пра «жучкі» звычайнай адпіскай. Але па-беларуску


Генпракуратура Беларусі паведаміла, што ліст палітыкаў Анатоля Лябедзькі, Уладзімера Някляева і Мікалая Статкевіча пра незаконнае праслухоўваньне накіраваны ў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў Уладзімер Някляеў.

«Звычайная адпіска. Пішуць, што яны накіравалі наш зварот у Міністэрства ўнутраных спраў для далейшай праверкі. Хаця мы пыталіся ў іх пра адно: вы давалі санкцыі на праслухоўваньне ці не? Дык пра гэта ні слова. Па сутнасьці, яны даручылі правяраць тым, хто гэтыя „жучкі“ ставіў, то бок хутчэй за ўсё ставіла „гэбуха“, але ў прынцыпе кантора сумежная. Але крок наперад — гэта першы ліст генпракуратуры, які я атрымаў на беларускай мове».

Ці зрабілі высновы апазыцыйныя палітыкі з гэтай гісторыі з праслухоўваньнем ў кафэ «Салодкі фальварак», ці прынялі яны пэўныя захады бясьпекі?

«Я наагул ніколі не хаваўся і не правяраў, ці стаяць гэтыя „жучкі“. Бо я не лічу, што займаюся антыдзяржаўнай ці нейкай шпіёнскай справай, якую трэба адсочваць, правяраць, а мне ад некага хаваць. Мне няма чаго хавацца. Але там жа народу процьма і кожнаму трэба прыдумаць нейкую гульню, вось яны і прыдумляюць».

Анатоль Лябедзька сьцьвярджае, што 16 кастрычніка падчас сустрэчы зь Някляевым у кавярні «Салодкі фальварак» на плошчы Перамогі выявіў у сурвэтніцы «жучок» для праслухоўваньня і запісу размовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG